Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » ГРЫСЕВІЧ Рыгор Пятровіч 

ГРЫСЕВІЧ Рыгор Пятровіч

[1896, Бельск Гродзенскай губ., цяпер Бельск-Падляшскі Падляшскага ваяв., Польшча — 1938, НКВД], дзяржаўны дзеяч. У 8 гадоў пачаў працаваць на кафляным заводзе ў Бельску. У 1910 за ўдзел у забастоўцы звольнены з завода. Уладкаваўся на чыгунку. У 1915 мабілізаваны ў армію і накіраваны на фронт. У 1917 уступіў у РКП(б). У 1918—20 у Чырвонай арміі. У 1920—21 на гаспадарчай і партыйнай рабоце ў Баранавічах. Пасля заключэння Рыжскага міру і перадачы Зах. Беларусі Польшчы пераехаў у Барысаў. У 1926 скончыў Ленінградскі камуністычны ун-т. На працягу 1926—29 сакратар Магілёўскага, Бабруйскага акруговых камітэтаў КП(б)Б. З 1929 старшыня Вышэйшага савета народнай гаспадаркі БССР, у 1932—33 наркам лёгкай прамысловасці БССР. Член ЦК КП(б)Б у 1927—34, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1929—34. Падчас барацьбы ўнутры партыйнай вярхушкі КП(б)Б па загаду Гікалы Г. як чалавек Галадзеда быў зняты з пасад і накіраваны начальнікам палітаддзела чыгункі ў Сібір. Арыштаваны і расстраляны ў 1938. Рэабілітаваны ў 1956.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.

Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"