Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЖУКАЎ Васіль Нічыпаравіч
[1895, в. Панашэвічы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — ?], выдавец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. дырэктар кніжнага сектара (аддзела) Беларускага дзяржаўнага выдавецтва. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 28.7.1936 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 17.12.1936 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў з канфіскацыяй маёмасці і 3 гадоў пазбаўлення правоў. 22.7.1950 пастановай асобай нарады МДБ Львоўскай вобл. высланы ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда СССР 24.1.1962. Асабовая справа Ж. № 17387-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.