Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ВАЙЦЯХОВІЧ Альфонс Феліксавіч
[1895, в. Абаб’е Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Літва — 16.9.1938, Свярдлоўск, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Апошняе месца работы — часова выконваючы абавязкі старшага інжынера кватэрна-эксплуатацыйнага аддзела Уральскай ВА. Арыштаваны 9.2.1938 у Свярдлоўску. Асуджаны 15.8.1938 да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
Кр. геагр.: ЭГБ, т. 5.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.