Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГАЛАВАЧЭНКА Іван Андрэевіч
[1894, в. Бірча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — 19.2.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнік дэпо ст. Фаянсавая Маскоўска-Кіеўскай чыгункі Калужскай вобл. Арыштаваны 3.5.1937. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.2.1938 за «дыверсійна-шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай РФ 29.10.1993.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.