Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ВЫШАНЧУК Максімілян Андрэевіч
[1891, мяст. Расто (?) Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі (?) р-н Брэсцкай вобл. — 9.11.1937, Томск, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту інспектар аховы працы Томскага гарадскога камітэта саюза медыкаў. Арыштаваны 29.8.1937. Асуджаны 27.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.4.1959.
Кр.: Книга памяти томичей.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.