Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ВЯРЖБІЦКІ Аляксандр Рычардавіч
[1891, Варшава, Польшча — 7.7.1943, ГУЛАГ], музейны работнік. З сям’і рабочага. У час 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў унтэр-афіцэр царскай арміі (да 1919). У пасляваенны час навуковы супрацоўнік, затым загадчык фінансавага аддзела Дзяржаўнага музея БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 10.8.1933 у Мінску па адрасе: пл. Свабоды, д. 15, кв. 9. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў пазбаўлення волі (заменены на ссылку). 13.9.1937 зноў арыштаваны і 16.11.1937 асуджаны «тройкай» НКВД да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў ва Ухта-Пячорскім, потым Ухта-Іжэмскім альбо Пячорскім канцлагерах НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа В. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.