Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЕРМАЛОВІЧ Карл Антонавіч
[1891, в. Уроні Віцебскай губ., цяпер Віцебская (?) вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Апошняе месца работы — начальнік фінансавага аддзела Куйбышаўскага завода № 42. Арыштаваны 13.9.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 17.3.1940 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» і «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Прыволжскай ВА 25.10.1955.
Кр.: Белая книга.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.