Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЗАЛЕСКІ Аляксандр Ксаверавіч (Савельевіч)
[1891, в. Баяры Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 24.11.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1912 уступіў у РСДРП. З 1913 у царскай арміі. У час Кастрычніцкага перавароту 1917 удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні ў Харкаве, быў старшынёй надзвычайнай камісіі. З крас. 1918 у Беларусі. Адзін з арганізатараў партызанскіх атрадаў, падпольнай бальшавіцкай арганізацыі ў Навагрудскім пав., старшыня Сноўскага рэўкама. У пасляваенны час у Чырвонай арміі. З 1924 у наркамаце земляробства, з 1936 нам. наркама. 21.5.1937 выключаны з ВКП(б) за «ўсхваленне ідэй трацкізму» і «шкодніцкую дзейнасць у сельскай гаспадарцы». Арыштаваны 18.8.1937 у Мінску па адрасе: Праезны зав., д. 10, кв. 3. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.11.1937 як «актыўны ўдзельнік антысавецкай паўстанцкай тэрарыстычна-дыверсійнай арганізацыі правых» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.7.1957. Асабовая справа З. № 10774-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Тв.: Замір’еўская партыйная арганізацыя ў барацьбе з нямецкімі і белапольскімі акупантамі. Мн., 1935.
Літ.: ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.