Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КІПРЫЯНЕЦ Карп Іванавіч
[1890, мяст. Талачын Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. — 13.1.1938, ГУЛАГ], навуковец. З сялянскай сям’і. У 1919—20 ваяваў у складзе Чырвонай арміі. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута свінагадоўлі. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 25.1.1931 у Мінску па адрасе: вул. Могільнікавая, д. 13, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 30.5.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі «Працоўная сялянская партыя» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер (Новасібірск). Другі раз асуджаны «тройкай» НКВД 25.12.1937 да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.4.1958. Асабовая справа К. № 11847-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.