Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КНОПІНСКІ Канстанцін Іосіфавіч
[1890, мяст. Гародзькі Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 13.2.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту нам. начальніка прамтаварнай групы Цэнтрасаюза. Арыштаваны 30.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Марасейка, д. 7, кв. 2. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.2.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.12.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 1, pp. 497–498]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.