Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЗАХАРЧАНКА Павел Кандратавіч
[1888, в. Пушкары (?) Віцебскага пав., цяпер Віцебскі p-н; паводле іншых звестак Пушкі Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — ?], службовец, верагодна, брат Міхаіла Захарчанкі. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту бухгалтар Ваеннага ведамства (?). Арыштаваны 10.12.1932 у Віцебску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 15. Асуджаны 15.4.1933 як «кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 5.6.1956. Асабовая справа З. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.