Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГІРЫС Мікалай Рыгоравіч
[1888, в. Бор Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту эканаміст будаўніцтва вузкакалейнай чыгункі. Арыштаваны 19.1.1938 на ст. Азанка Верхне-Таўдзінскага р-на Омскай вобл. Асуджаны 16.10.1938 да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 1, p. 306]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.