Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДАЎГЯЛА (ЗАВІША) Фёдар Васілевіч
[1886, в. Новыя Грамыкі Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. — 23.2.1938, Томск, НКВД], службовец. Меў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнік радыёсектара Нарымскага акруговага аддзела сувязі. Арыштаваны 10.12.1937 у Калпашове Томскай вобл. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 10.1.1938 за «РОВС» (?) да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны СССР 13.9.1957.
Кр.: Боль людская.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.