Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДЫДЫРКА Уладзімір Кандратавіч
[1877, в. Дзехнаўка Чаркаскага пав. Кіеўскай губ., цяпер Украіна — 15.3.1938, Мінск, НКВД], матэматык, аўтар першай манаграфіі па матэматыцы, што была надрукавана вучоным БДУ. З шляхецкай сям’і. Скончыў Кіеўскі ун-т. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. З вер. 1922 выкладчык БДУ, з кастр. 1932 прафесар. У 1928 у час камандзіроўкі ў Гетынгенскі ун-т удзельнічаў у рабоце навуковага семінара пад кіраўніцтвам Д.Гільберта. Арыштаваны 31.10.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 19. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.1.1938 як «агент германскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 17.9.1965. Асабовая справа Д. № 19338-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 1, p. 374]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.