Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ВЯРДЗЕРАЎСКІ Дзмітрый Аляксеевіч
[1869, Масква — ?], службовец. З бел. сям’і. Падчас арышту хімік-кансультант навукова-даследчай лабараторыі завода № 40. Арыштаваны 2.4.1934 у Казані. Асуджаны судовай калегіяй АДПУ Татарскай АССР 25.5.1934 як «удзельнік шкодніцкай арганізацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў (прысуд быў заменены на 10 гадоў ссылкі ў Казахстан). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.5.1956.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий. Республика Татарстан.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.