Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » ВОЛЬФ Рамана Давыдаўна 

ВОЛЬФ Рамана Давыдаўна

[12.12.1899, Варшава — 1937, НКВД], дзяячка рэвалюцыйнага руху. У час грамадзянскай вайны ў Расіі сакратар Харкаўскага і Гомельскага падпольных камітэтаў РКП(б). У 1920—24 у РВС Зах. фронту, у калегіі ВЧК—ГПУ. У 1924 накіравана на падпольную работу ў Зах. Беларусь: сакратар Віленскага, Беластоцкага, Брэсцкага акруговых камітэтаў КПЗБ, сябра ЦК КПЗБ. Затым сакратар Дамброўскага акруговага камітэта КП Польшчы. Таксама курыравала прафсаюзную работу; на ІІІ Канферэнцыі КПЗБ у Маскве ў студз. 1926 выступіла з дакладам пра дзейнасць партыі ў прафесійных саюзах. Арыштавана польскімі ўладамі ў жн. 1926. На «працэсе 133-х» (17.4—28.5.1928, Беласток) асуджана да 6 гадоў пазбаўлення волі. Паводле рашэння кіраўніцтва КПЗБ В. дзеля крытыкі палітыкі польскага ўраду ў ліку нешматлікіх прызналася ў сваёй прыналежнасці да кампартыі і яе кіруючых органаў. З-за вастрыні сваіх выступаў неаднаразова пазбаўлялася на судзе слова і выводзілася з залы. Пасля вызвалення ў 1932 выехала ў БССР, са жн. 1933 член Бюро ЦК КПЗБ і яго прадстаўнік пры ЦК КП(б)Б у Мінску. У 1934 сябра Польскага сакратарыята пры ЦК Кампартыі Францыі. У жн. 1937 вярнулася ў СССР. У хуткім часе арыштавана НКВД і расстраляна. Рэабілітавана пасмяротна.

Літ.: Борьба трудящихся Западной Белоруссии за социальное и национальное освобождение и воссоединение с БССР. Документы и материалы. Т. 1 (1921—1929 гг.). Мн., 1962; Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921—1939 гг.). Мн. 1968; Арэхва М. Працэс «ста трыццаці трох» // Полымя. 1969. № 9; Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983. С. 110—125; Bergman A. Sprawy białoruskie w II Rzeczypospolitej. Warszawa, 1984. S. 23, 31–32; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"