Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » КАГАН Эля Шоламавіч 

КАГАН Эля Шоламавіч

[10.2.1909, Мінск — 22.6.1944, Гродзенская вобл.], паэт, празаік, перакладчык. Пісаў на ідыш. З сям’і настаўніка. З 1936 супрацоўнік час. «Штэрн». Арыштаваны 30.5.1941 у Мінску па адрасе: Першы Камуністычны зав., д. 5, кв. 11. Абвінавачваўся ў «антысавецкай нацыяналістычнай дзейнасці». У пачатку вайны этапаваны з мінскай турмы НКВД на Усход. Паводле некаторых звестак вызвалены, удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне, быў карэспандэнтам газ. «Красный артиллерист». Загінуў у баі. Пахаваны на армейскіх могілках каля Зэльвы Гродзенскай вобл. Рэабілітаваны. Асабовая справа К. № 4985-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Тв.: Апавяданні і мініяцюры. Мн., 1932; Вершы. Мн., 1932; Горад без цэркваў. Мн., 1935; Дзіцячыя апавяданні. Мн., 1936; Розныя апавяданні. Мн., 1940.

Літ.: БП, т. 3.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"