Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » ВІСЛАВУХ Ігнат Баляслаў 

ВІСЛАВУХ Ігнат Баляслаў

[10(22).11.1855, маёнтак Саха (?) Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — 13.9.1937, Львоў], грамадскі дзеяч, публіцыст, рэдактар. У 1874—79 вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Падчас вучобы далучыўся да народніцкага руху, вёў сацыялістычную прапаганду сярод бел. і польскага студэнцтва, падтрымліваў сувязі з І.Грынявіцкім. Арыштаваны ў 1879. У тым жа годзе вызвалены. Выехаў у Варшаву, дзе стаў адным з кіраўнікоў мясцовай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі. Склаў новую, дэмакратычную па свайму характару, праграму арганізацыі. Зноў арыштаваны ў лют. 1880. Зняволены ў турме на 3 гады. Пасля вызвалення (1883) высланы ў бацькоўскі маёнтак пад публічны нагляд паліцыі. У 1884 выехаў у Аўстра-Венгрыю і пасяліўся ў Галіцыі. У 1886—87 рэдактар львоўскага час. «Przegląd Społeczny» («Грамадскі агляд»). У 1889 заснаваў газ. «Przyjaciel Ludu» («Сябар народа»). Журналісцкай дзейнасцю садзейнічаў арганізацыйнаму афармленню сялянскага руху. Разам з В. у грамадскім руху Беларусі і Польшчы брала ўдзел яго жонка Марыя і яе маці С. А. Баўфал (у 1887 яе саслалі на 2 гады ў Сургут Табольскай губ.). Праз Баўфал падтрымліваў сувязі з асяродкамі Вільні, Гродна, Віцебска. У 1922—28 сенатар Польшчы.

Кр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Деятели революционного движения в России: Библиографический словарь. Т. 3, вып. 1. М., 1933; Общественное движение на польских землях: Основные идейные течения и политические партии в 1864—1914 гг. М., 1988; ЭГБ, т. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"