Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЗАГАРЭЛЬСКІ Савелій Дзям’янавіч
[1.9.1908, в. Загарэльскія Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], эканаміст. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў у Інстытуце эканомікі БелАН. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 20.10.1936 у Мінску па адрасе: 6-я лінія, Аспіранцкі зав. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 31.12.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 4.4.1990. Асабовая справа З. № 31270-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.