Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ЯЖОЎСКІ Юзаф
[1798–1855], філосаф, удзельнік вызваленчага руху. Дакладных звестак пра паходжанне і месца нараджэння не выяўлена. Вучыўся ў Віленскім ун-це, вывучаў філасофію. Адзін з заснавальнікаў (1.10.1817) і на працягу 6 гадоў прэзідэнт Таварыства філаматаў. На сходзе членаў-заснавальнікаў быў зацверджаны варыянт статута, прапанаванага Я., які быў арыентаваны на стварэнне закрытага, нешматлікага таварыства (іншы праект, распрацаваны Т.Занам і А.Міцкевічам, пашыраў сферу дзейнасці таварыства і пераўтвараў яго ў арганізацыю, якая аб’ядноўвала б шырокія колы моладзі). Лісты Я. (у прыватнасці, да А.Міцкевіча) — каштоўная крыніца як для высвятлення філасофскай арыентацыі аўтара, так і для характарыстыкі настрою думак у Вільні ў канцы 1810 — пачатку 1820-х г. У 1823 Таварыства філаматаў было раскрыта ўладамі, Я. арыштавалі.
Літ.: Мохнач Н.Н. От Просвещения к революционному демократизму. Мн., 1976; Яе ж. Общественно-политическая и эстетическая мысль Белоруссии начала ХІХ в. Мн., 1985; АЗБ.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.