Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ШПЕНЦЭР Барыс Маркавіч
[1890, Херсон — 3.4.1938, НКВД], хімік. Скончыў Новарасійскі ун-т (Адэса), Маскоўскі тэхналагічны інстытут і 2 курсы Інстытута чырвонай прафесуры. У час грамадзянскай вайны працаваў у савецкіх і партыйных органах Украіны. У 1924—27 у Хімічным інстытуце імя Л.Я.Карпава (Масква). У 1932—34 член Прэзідыума і вучоны сакратар Камітэта па хімізацыі СССР. У 1935—37 старшыня Савета па вывучэнні вытворчых сіл БССР і кіраўнік сектара хімічнай тэхналогіі Інстытута хіміі БелАН. Член-карэспандэнт БелАН (1936), доктар хімічных навук, прафесар. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.4.1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 28.11.1956.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.