Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » ШАШАЛЕВІЧ Васіль Антонавіч 

ШАШАЛЕВІЧ Васіль Антонавіч

[9.1.1897, паводле іншых звестак 1.1.1897, в. Мхінічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — 23.10.1941, ГУЛАГ], драматург, паэт. Брат празаіка А.Мрыя. Вучыўся ў духоўным вучылішчы, у Магілёўскай духоўнай семінарыі (1910—14), Яраслаўскім юрыдычным ліцэі (1915—16). З-за матэрыяльных праблем скончыць ліцэй не здолеў. З 1917 настаўнічаў у в. Ясенцы і ў мяст. Краснаполлі на Магілёўшчыне, у Мінску. У 1918 разам з братам і сёстрамі стварыў народны тэатр у Краснаполлі, пісаў для яго аднаактоўкі. На прафесійнай сцэне яго першая драма «Апраметная» (другая назва «Зруйнаваная цемра») пастаўлена 16.5.1925 Беларускай тэатральнай студыяй у Маскве. У 1926—27 «Апраметная» ішла на сцэне БДТ-2, створанага на аснове Беларускай тэатральнай студыі ў Маскве. Наступная п’еса «Змрок» была пастаўлена БДТ-1 у Мінску 30.1.1927; драма «Сімфонія гневу» пастаўлена БДТ-1 3.3.1935. Першы верш «Сож» апублікаваў у 1927 у час. «Узвышша». У другой палове 1920-х г. працаваў сцэнарыстам на кінафабрыцы. Арыштаваны ДПУ БССР у ліп. 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; знаходзіўся пад следствам да лют. 1931. Паўторна арыштаваны 28.10.1936; прыгавораны да 10 гадоў лагераў. У Томасінглагу для аматарскага тэатра напісаў п’есу на тэму лагернага жыцця. Змест п’есы не спадабаўся лагернаму кіраўніцтву. Ш. быў адпраўлены на лесапавал, дзе трагічна загінуў.

Тв.: Рой: [П’еса] // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Мн., 1975. Т. 2; Сімфонія гневу: [П’еса] // Тэатральная Беларусь. 1992, № 4.

Літ.: Хведаровіч М. Мой шчыры, сціплы таварыш // ЛіМ. 1977, 7 студз.; Грахоўскі С. Аўтар «Сімфоніі гневу» // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986; Азгур З. Гаварыў ён шчыра… Згадка пра Васіля Шашалевіча ў ягонае 90-годдзе // ЛіМ. 1987, 9 студз.; Грахоўскі С. Два лёсы — дзве трагедыі // Маладосць. 1988, № 1; БП, т. 6.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"