Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ШАТЭРНІК Мікалай Васілевіч
[11.9.1890, в. Старына Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 2.12.1934], мовазнавец, краязнавец, педагог. У 1914 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на Міншчыне (1914—29). У 1933 скончыў МВПІ. У 1933—34 выкладаў бел. мову і літаратуру ў Аршанскім педтэхнікуме. Выступаў у друку з артыкуламі на педагагічныя і метадычныя тэмы. Займаўся краязнаўчай работай, збіраў прыклады народнай дыялекталагічнай лексікі на тэрыторыі былога Ігуменскага пав., уклаў адпаведны слоўнік (каля 9 тыс. слоў). Арыштаваны ў 1934.
Тв.: Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны. Мн., 1929.
Літ.: Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навуковай дзейнасці. Мн., 1985; Беларуская мова.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.