Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » ШАЛАЙ Макар 

ШАЛАЙ Макар

[сапр.: Шалаеў Макар Ксенафонтавіч; 17.2.1906, в. Цельцы Расонскага р-на Віцебскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], крытык. Скончыў партшколу ў Віцебску. У 1925—26 працаваў сакратаром Народнага дома пры выканкаме Расонаў. Член «Беларускай літаратурна-мастацкай камуны» (1927—28). Друкаваўся ў час. «Росквіт». Працаваў у газ. «Чырвонаармейская праўда». Выступаў з рэцэнзіямі на творы П.Броўкі, А.Александровіча, Я.Скрыгана, Г.Брэскай і інш. У 1928 паступіў у БДУ (пры дапамозе наркама асветы А.Баліцкага і П.Шукайлы). Восенню 1928 стаў членам «Маладняка», потым БелАППа. Арыштаваны 15.3.1933 па справе «Беларускай народнай Грамады». Пасля катаванняў быў вызвалены з дыягназам шызафрэнія, справа спынена 11.7.1933. У сярэдзіне 1930-х г. выкладаў літаратуру ў Расонскай СШ. Зноў арыштаваны 17.11.1936. Вярхоўным судом СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу.

Літ.: Маракоў Л. «Ён не мысліў сябе без спрэчак…» // ЛіМ. 1999, 26 лют.; Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"