Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ЧЭРСКІ Іван Дзяменцевіч
[15.5.1845, фальварак Свольна Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер вёска Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — 7(19).7.1892, пас. Калымскі, Якуція], геолаг, палеантолаг, географ, публіцыст. У 1857—59 вучыўся ў гімназіі, у 1859—63 — у Віленскім шляхецкім інстытуце. За ўдзел у паўстанні 1863—64 арыштаваны; аддадзены ў салдаты і адпраўлены ў Омск. Там пачаў займацца геалагічнымі і палеанталагічнымі даследаваннямі. У 1869 вызвалены ад вайсковай службы. Да 1883 — паліт. ссыльны. Праводзіў даследаванне ваколіц Омска, вывучаў берагі возера Байкал (склаў першую геалагічную карту яго ўзбярэжжа), даследаваў басейн рэк Селенга і Ніжняя Тунгуска. Амніставаны ў 1885 і па запрашэнні Пецярбургскай АН пераехаў у Пецярбург. Узнагароджаны 3 залатымі медалямі Рускага геаграфічнага таварыства. У 1891—92 даследаваў басейн рэк Калыма і Індыгірка (Якуція). Памёр у экспедыцыі. Пахаваны ў пас. Калымскі каля вусця ракі Амалон. Яго імем названа сістэма горных хрыбтоў у Якуціі, Магаданскай вобл., хрыбет у Забайкаллі.
Тв.: Неопубликованные статьи, письма и дневники // Статьи о И.Д.Черском и А.И.Черском. Иркутск, 1956.
Літ.: Алдан-Семенов А. И.Черский. М., 1962 (Жизнь замечательных людей); Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968. С. 187—205; Ламакин В. Героика одной жизни // Неман. 1970, № 12; АЗБ.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.