Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ХОДЗЬКА Дамінік Цэзары
[1800, маёнтак Яварова Віленскага пав., цяпер Літва — 1863, Вільня], літаратар, фалькларыст, этнограф. Вучыўся ў Віленскім ун-це. Быў членам Таварыства філарэтаў; сябраваў з Я.Чачотам і Т.Занам. Арыштоўваўся ў 1823 па справе філарэтаў. Настаўнічаў у Вільні і на Случчыне. Быў членам Віленскай археалагічнай камісіі. Першым распрацаваў біяграфію З.Даленгі-Хадакоўскага, якую надрукаваў у энцыклапедыі Я.Глюксберга, потым у час. «Athenaeum» (1842. Т. 1, 4), «Teka Wileсska» (1857, № 2). Аўтар працы пра рэкі Літвы і Беларусі, рукапіс якой перадаў Віленскай археалагічнай камісіі. У 1845 апублікаваў успаміны пра жыццё і дзейнасць Ю.Крашэўскага, Яна Ходзьку і іншых. Вывучаў гісторыю Віленскага ун-та; у 1862 выйшла ў свет яго праца «Збор некаторых успамінаў… да гісторыі Віленскага ун-та. Віленская акадэмія ў часы езуітаў».
Літ.: PSB; АЗБ.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.