Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ХМАРА [Сіняк] Сяргей
[чэрв. 1905, Пінск — 5.9.1992, Канада], журналіст, паэт, дзеяч бел. эміграцыі. У час польскай акупацыі Заходняй Беларусі працаваў настаўнікам. Арганізаваў тайны клуб маладых пісьменнікаў. Быў арыштаваны дэфензівай і зняволены (1927, 1939). Падчас 2-й сусветнай вайны знаходзіўся ў Слоніме, працаваў у БНС, прымаў удзел у нацыянальным партызанскім руху, кіраўнік падпольнай арганізацыі «Бел. народная грамада» . У канцы вайны апынуўся ў Берліне, дзе заснаваў паліт. групу пад назвай «Двупагоня». Пасля вайны выдаваў сатырычны часопіс у Гамбургу. Адтуль у 1949 пераехаў у Канаду, дзе выдаваў газ. «Беларускі Эмігрант» (пасля «Беларускі Голас»), якую рэдагаваў да канца жыцця. Таксама выдаваў літаратурныя і сатырычныя газ. «Народны Шлях», «Сігналы», «Маланка». Быў ініцыятарам стварэння Канадскага этнічнага клуба журналістаў і пісьменнікаў; ад снеж. 1976 быў яго першым старшынём.
Тв.: Жураўліным шляхам. Вільня, 1939.
Літ.: Чэмер А. Сяргей Хмара. Вільнюс, 1998; Ліс А. Літаратура Заходняй Беларусі // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Мн., 1999. Т. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.