Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » ХАРЛАМПОВІЧ Павел Васілевіч 

ХАРЛАМПОВІЧ Павел Васілевіч

[4.2.1884, в. Рагачы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — ?], нумізмат, музейны работнік. У 1920—25 член Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцяў. У 1920-х г. быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. У 1925 адзін з арганізатараў гісторыка-археалагічнай і этнаграфічнай секцый Інбелкульта. Выкладаў у БДУ. У 1929 пазбаўлены працы, арыштаваны. У 1931 сасланы на Поўнач.

Тв.: Справаздача Беларускага дзяржаўнага музея // Асвета. 1925, № 3; Праскія грошы ў беларускіх манетных скарбах // Гіст.-арх. зборнік. № 1. Мн., 1927; Манетныя скарбы, знойдзеныя ў Беларусі, у зборах Беларускага дзяржаўнага музея // Тамсама; Пяцігоддзе Беларускага дзяржаўнага музея // Наш край. 1927, № 1.

Літ.: Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР 1919—1941 гг. Мн., 1992.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"