Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ФАЛЬСКІ Усевалад
[1886 або 1887 — ?], дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, акцёр. Адзін з арганізатараў бел. прафесійнага тэатра. Старшыня Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. Першы бел. савецкі міністр замежных спраў. Улетку 1919 апынуўся сярод расстрэльных заложнікаў, якіх чэкісты вывезлі ў Смаленск пры адступленні бальшавікоў. У вер. 1921 зноў арыштаваны і прысуджаны да расстрэлу, потым замененага турэмным зняволеннем. Вызвалены ў 1923. Са снеж. 1925 жыў у Кіеве. Далейшы лёс невядомы.
Літ.: Селяменеў В., Скалабан В. Тры лісты Усевалада Фальскага // Тэатральная творчасць. 1996. № 6; Касинская А., Крапивин С. Визит дамы // Народная газета. 1997. 11—13 кастр.; Стужынская Н. Беларусь мяцежная. Вільня. 2000. С. 110—112.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.