Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ТАКАРЧУК Юры
[Георгій Кліменцьевіч; 26.11.1910, Ашмяны Віленскай губ., цяпер Гродзенскай вобл. — 31.7.1942, Табольск ?], журналіст. Быў карэспандэнтам газ. «Комсомольская правда» ў Беларусі. Апошняя пасада — галоўны рэдактар грамадска-паліт. вяшчання Беларускага радыё. Арыштаваны 26.11.1936. Асуджаны 15.11.1937 на 10 гадоў пазбаўлення волі. Загінуў у Табольскай турме. Рэабілітаваны 26.1.1955.
Літ.: Маракоў Л. Вынішчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускіх літаратараў // ЛіМ. 1999, 10 снеж.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.