Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » СУЗІН Адам 

СУЗІН Адам

[30.12.1799 (10.1.1800), маёнтак Кулігоўшчына Кобрынскага пав. Гродзенскай губ, цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — 29.11(11.12).1879, Варшава], удзельнік вызваленчага руху, публіцыст, падарожнік. У 1819 скончыў Гродзенскую гімназію. У 1819—23 вучыўся ў Віленскім ун-це; магістр філасофіі. Быў сакратаром тайнага зялёнага (матэматычнага) саюза філаматаў. Арыштаваны па справе філаматаў вясной 1823. 14.8.1824 прыгавораны да ссылкі ў Арэнбургскую губ. Знаходзіўся пад наглядам паліцыі. У сак. 1829 атрымаў дазвол пераехаць у Арэнбург. Пасяліўся разам з Т.Занам. Служыў у Арэнбургскай памежнай камісіі. Арыштаваны восенню 1833 разам з Т.Занам, Я.Віткевічам і В.Івашкевічам; абвінавачаны ў падрыхтоўцы захопу Арэнбурга з дапамогай салдат, сярод якіх было шмат высланых. З-за адсутнасці доказаў арыштаваныя былі вызвалены праз месяц. З дыпламатычнымі даручэннямі выязджаў да казахскага султана Бай-Мухамеда. У 1871 апублікаваў успаміны пра свае падарожжы ў варшаўскім час. «Kronika Rodzinna». З 1837 жыў на Валыні ў маёнтку Млынаў у свайго сябра графа К.Хадкевіча. Арыштаваны 20.7.1838 па справе падпольнай арганізацыі «Саюз польскага народа» Ш.Канарскага. Быў перавезены ў следчую камісію ў Вільні. З-за адсутнасці доказаў высланы ў Кіеў пад нагляд паліцыі. Да лют. 1839 быў зняволены ў Кіеўскім астрозе. У 1841 вярнуўся ў Вільню. Потым перасяліўся ў Варшаву.

Літ.: Грицкевич В.П. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"