Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » СОЛТАН Станіслаў
[1746 (паводле іншых звестак 27.8.1756) — 1836, Мітава, Курляндская губ., цяпер Елгава, Латвія], дзяржаўны і ваенны дзеяч. У ВКЛ быў генералам-ад’ютантам польнай булавы, з 1782 харунжы ВКЛ, з 1790 падкаморы, з 1791 маршалак надворны, стараста слонімскі. Удзельнічаў у паўстанні 1794. Пасля падаўлення паўстання сасланы ў Казань. Вызвалены Паўлам І. У 1806—07 сумесна з Ф.Патоцкім рыхтаваў антыцарскае паўстанне. У 1808 выехаў у Варшаўскае герцагства. 1.7.1812 указам Напалеона прызначаны старшынёй Часовага ўрада ВКЛ. С. праявіў вялікую энергію ў арганізацыі кіравання краем, наладжванні харчавання французскай арміі, стварэнні войска ВКЛ. Рэдагаваў адозвы ўрада з заклікам да свабоды. З адступленнем французскіх войск з Вільні эміграваў за мяжу. Вярнуўся ў Расію пасля царскага маніфеста 30.8.1814.
Літ.: Iwaszkiewicz J. Litwa w roku 1812. Krakуw—Warszawa, 1912; Kukiel M. Wojna 1812 roku. Krakуw, 1937. T. 1—2; PSB; ЭГБ, т. 6-1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.