Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » СЛОСКАНС Баляслаў
[19.8.1893, Цілглс Рэжыцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Рэзекненскі р-н, Латвія — 18.4.1981, Бельгія], рыма-каталіцкі святар, біскуп, апостальскі адміністратар Мінскі і Магілёўскі, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Паходзіў з латышскай каталіцкай сям’і. У 1905—07 вучыўся ў Рэжыцкім гарадскім 3-класным вучылішчы. У 1917 скончыў Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю (Петраград). Пасвечаны ў святары 21.1.1917. Быў прызначаны вікарыем пры касцёле св. Кацярыны ў Петраградзе. Выконваў святарскія абавязкі ў Абрамавай пустэльні ў Лужскім пав. Петраградскай губ. Кароткі час служыў у Віцебску. У 1925 пераведзены ў Ленінград. У маі 1926 у Маскве ўзведзены ў сан біскупа; прызначаны апостальскім адміністратарам Мінскім і Магілёўскім. Арыштаваны АДПУ СССР 16.9.1926. На працягу 1926—30 знаходзіўся ў лагеры на Салаўках. Пасля вызвалення вярнуўся ў Магілёў. Зноў арыштаваны ДПУ БССР 9.11.1930. Да студз. 1933 знаходзіўся ў сібірскай ссылцы. Вызвалены ў выніку абмену палітвязнямі паміж Латвіяй і СССР. Жыў у Латвіі, служыў духоўнікам у Рыжскай духоўнай каталіцкай семінарыі, выкладаў на тэалагічным ф-це Рыжскага ун-та. З 1944 у эміграцыі. Духоўна апекаваўся бел. студэнцкім асяродкам у каталіцкім ун-це Лювена (Бельгія); дапамагаў там бел. кампазітару Міколе Равенскаму. У 1952 прызначаны Ватыканам апостальскім візітатарам для беларусаў-католікаў у Зах. Еўропе. Аказваў матэрыяльную падтрымку бел. рэлігійным перыядычным выданням — « niи» (Рым), «Божым шляхам» (Парыж—Лондан) і інш.
Літ.: Гарбінскі БРД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.