Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » СКРАБЕЦ Пётр
[1882, мяст. Любча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. — 1963, Навагрудак], педагог. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, Віленскі педагагічны інстытут, Гандлёвую школу ў Кіеве. Выкладаў у школах, у тым ліку ў Навагрудскай жаночай прагімназіі. З 1920 выкладаў у Навагрудскай беларускай гімназіі фізіку, матэматыку, прыродазнаўства і бел. мову. Выконваў абавязкі дырэктара гімназіі. У гады 2-й сусветнай вайны быў дырэктарам Навагрудскай беларускай настаўніцкай семінарыі. Арыштаваны пасля вайны. 8 гадоў знаходзіўся ў лагерах у Магадане. Пасля вызвалення вярнуўся ў Навагрудак. Пахаваны на «новых» могілках Навагрудка.
Літ.: Чэмер А. [Анішчык А.] Наваградская Беларуская Гімназія. Вільнюс, 1997.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.