Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » СВЁНТАК Казімір
[нар. 21.10.1914, мяст. Котвіч, Эстонiя], царкоўны дзеяч, рыма-каталіцкі кардынал, шматгадовы вязень сталiнскiх лагераў. Паходзiць з польскай шляхецкай сям’i. У час 1-й сусветнай вайны сям’я Свёнтакаў была эвакуіравана на Усход. Пасля аднаўлення Польскай дзяржавы яны пасяліліся ў Баранавiчах, дзе С. скончыў мясцовую гiмназiю. У 1933 паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю імя Тамаша Аквінскага ў Пiнску, у крас. 1939 пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць вікарыем у мяст. Пружаны. У крас. 1941 арыштаваны савецкімі ўладамі па абвiнавачваннi ў шпiянажы i два месяцы ўтрымлiваўся ў Брэсцкай турме. У канцы чэрв. 1941 быў вызвалены немцамі з турмы і вярнуўся да сваiх вернiкаў у мяст. Пружаны. Пасля вайны застаўся з парафiянамi. У снеж. 1944 зноў арыштаваны савецкімі ўладамі i асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волi. Зняволенне адбываў у лагерах Сібіры і Комі АССР. Пасля вызвалення 16.6.1954 вярнуўся да душпастырскай дзейнасці. Зноў узнiкла магчымасць пераезду, гэтым разам у Польшчу, але ён застаўся ў Беларусi. З 1.12.1954 пробашч у Пінску. З 13.4.1991 арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі. 30.10.1994 Папа Ян Павел II абвясцiў яго кардыналам.
Лiт.: Невяроўскi А. Юбiлей кардынала // Навiны. 13.4.1999; Гардзіенка А. Кардынал Казімір Сьвёнтэк // Дэмакратычная апазыцыя.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.