Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » СВАЯК Янка
[сапр.: Фальскі Мар’ян; крыптанімы: М.Ф.; M.F.; 7.12.1881, в. Нача Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 7.10.1974, Варшава], перакладчык, публіцыст, педагог. Пісаў на польскай і бел. мовах. У 1899 скончыў Мінскую гімназію. У 1903 у перакладзе на бел. мову выдаў апавяданне М.Жыха (С.Жаромскага) «Да свайго бога». Публікаваў таксама свае пераклады Г.Сянкевіча. Вучыўся ў Варшаўскім політэхнічным інстытуце. Адзін з аўтараў лістовак на бел. мове «Царская гаспадарка» і «Прызыўныя» (1904—05), у якіх востра крытыкавалася палітыка царскага ўрада. У 1905 далучыўся да ППС, пасля ППС-лявіцы; падтрымліваў кантакты з БСГ. Арыштаваны ў 1907; зняволены ў Варшаўскай цытадэлі. У 1910 выдаў польскі лемантар «Навука чытання і пісання», які на працягу 60 гадоў быў абавязковым падручнікам у школах. З 1919 працаваў у Міністэрстве асветы Польшчы. У 1931 быў экспертам Лігі нацый у Кітаі па праблемах адукацыі. Пасля 2-й сусветнай вайны працаваў у Міністэрстве асветы ПНР і Польскай Акадэміі навук (куратар аддзела арганізацыі асветы). Аўтар шматлікіх прац па гісторыі, арганізацыі і методыцы навучання. Прафесар [1954]. Пакінуў мемуары.
Тв.: Помач работнікам у Нямеччыне // Наша ніва. 1907, 8, 21 чэрв.; Прызыўныя! Царская гаспадарка // Сацыялістычны рух на Беларусі ў пракламацыях. Мн., 1927; Fragmenty prac z zakresu oњwiaty 1900—1944 // Studia pedagоgiczne. 1974. T. 31.
Літ.: Александровіч С. З майго падарожжа // Полымя. 1969, № 8; Яго ж. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 120—123; Яго ж. Кнігі і людзі. Мн., 1976. С. 34—38; Turonek J. Udziaі Mariana Falskiego w biaіoruskiej dziaіalnoњci wydawniczej // Przegl№d Historyczno-Oњwiatowy. 1982, № 3—4; БП, т. 5.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.