Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » РУСАКОВІЧ Сяргей Фёдаравіч
[1912, в. Асавец Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — 1937 ?, ГУЛАГ], празаік, перакладчык. У 1930 паступіў у МБПТ. Быў членам літаратурнага гуртка навучэнцаў тэхнікума. Увосень 1931 разам з З.Астапенкам, С.Астрэйкам, У.Сядурам і некаторымі іншымі «забастоўшчыкамі» за ўцёкі «з прарыву» па збіранні мерзлай бульбы ў калгасе «Сцяпянка» выключаны з тэхнікума. У 1931 паступіў у БДУ. Неўзабаве пакінуў ун-т, працаваў перакладчыкам Ваеннага выдавецтва. Вясной 1931 у час. «Узвышша» апублікаваў апавяданне «Крумкач». М.Кавыль пісаў, што ў апавяданні «Крумкач» у «замаскіраванай форме (аўтар) крытыкаваў маскалёў, якіх у народзе называлі крумкачамі…». Арыштаваны 23.2.1933. Асуджаны 10.8.1933 на 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем тэрміна пакарання ў папраўча-працоўных лагерах (справа № 14618 архіўнага аддзела КДБ Беларусі). Этапіраваны ў Новасібірск. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.8.1956.
Літ.: Маракоў Л. Вяртанне з нябыцця // Голас Радзімы. 1999, 24 ліп.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.