Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » РУСАК Уладзiмір
[нар. 17.6.1949, в. Звёздная Баранавiцкага р-на Брэсцкай вобл.], праваслаўны святар, публіцыст. Падрыхтаваў трохтомнае даследаванне «Свидетельство обвинения» пра ўзаемаадносiны Рускай Праваслаўнай Царквы i савецкай улады, дзе раскрывалiся рэпрэсii супраць Царквы. За свой рукапіс пазбаўлены працы ў рэдакцыi час. «Журнал Московской патриархии», адпраўлены ў Вiцебск. Ужо там за казаннi пра пакутнiкаў за веру ў СССР пазбаўлены права служыць. 10.9.1986 Маскоўскiм гарадскiм судом асуджаны на 7 год зняволення. Жыве ў Маскве.
Лiт.: Дзярновіч А. Iндэкс рэпрэсаваных // Наша Нiва. 1998. 16 сак.; Яго ж. Уладзімір Русак // Дэмакратычная апазыцыя.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.