Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » РОЗНА Алесь 

РОЗНА Алесь

[Абрам Ісакавіч; 1913, Мінск — 1942, Горкаўская вобл., Унжлаг], паэт, перакладчык. Пасля сканчэння сярэдняй школы працаваў наборшчыкам у друкарні. Першыя вершы былі апублікаваны ў 1926 у газ. «Чырвоная змена». Друкаваўся ў час. «Полымя», «Чырвоная Беларусь», газ. «Савецкая Беларусь», «Звязда» і інш. Перакладаў на бел. мову творы Г.Гейнэ, А.Міцкевіча, А.Пушкіна. У першай палове 1930-х г. працаваў у рэдакцыі газ. «Чырвоная змена». Адначасова вучыўся ў МВПІ, які скончыў у 1935. Арыштаваны 28.10.1936. Сасланы на ст. Сухабязводная ў Горкаўскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1955.

Тв.: З казахстанскіх матываў // Полымя. 1930, № 11—12; Зямля… Зямля… // Дзень паэзіі — 75. Мн., 1975.

Літ.: Грахоўскі С. Жыве ў памяці маёй // Дзень паэзіі—73. Мн., 1973; Яго ж. Жывуць у памяці маёй // Грахоўскі С. Так і было. Мн., 1986; БП, т. 6.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"