Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » РОЗЕНШЭЙН Давід Іосіфавіч
[май 1903, мяст. Поразава Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер г. п. у Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. — пасля 1973], журналіст, паліт. дзеяч. Скончыў курсы партактыву КПЗБ. У 1920—21 загадчык аддзела, сакратар Віленскага гаркама КСМ Літвы. У 1921 асуджаны на 4 гады турмы. Член КПЗБ з 1923. З кастр. 1925 сакратар Віленскага гаркама і 2-і сакратар Віленскага акруговага камітэта КПЗБ. Са снеж. 1928 працаваў у цэнтральнай краёвай рэдакцыі КПЗБ. З мая 1929 сакратар Гродзенскага акруговага камітэта КПЗБ. У 1929 арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў турмы. Са снеж. 1934 кіраўнік Цэнтральнай краёвай рэдакцыі КПЗБ, рэдактар газ. «Чырвоны сцяг» і ўсіх выданняў КПЗБ і КСМЗБ на мовах насельніцтва Зах. Беларусі, кіраўнік замежнай рэдакцыі КПЗБ. У вер. 1936 асуджаны на 10 гадоў турмы. Вызвалены 28.9.1939. З кастр. 1939 працаваў у абл. газ. «Вольная праца» (Беласток). У час вайны супрацоўнік падпольнай газ. «Белостокская правда». У 1944—53 у Савецкай Арміі, супрацоўнік газ. «Wolna Polska» i «Wolnoњж». У 1953—59 на журналісцкай працы ў Мінску.
Літ.: ЭГБ, т. 6-1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.