Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » РАМАНОЎСКАЯ Ганна Пятроўна 

РАМАНОЎСКАЯ Ганна Пятроўна

[сапр.: Мяркіце Соф’я; 20.9.1903, в. Палевеляніс Вілкамірскага пав. Ковенскай губ., цяпер Купішскі р-н, Літва — 1986, Мінск], публіцыст, гісторык. Сястра літоўскай паэтэсы Аляксандры Мяркіце. У 1920 уступіла ў КП Літвы. У 1925 эмігравала ў СССР. У 1927—28 вучылася ў Камуністычным ун-це народаў Захаду ў Маскве. З 1928 у Мінску. Працавала ў газ. «Raudonasis artojas»; аддзеле культуры і прапаганды ЦК КП(б)Б. З 1933 супрацоўнік Камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі, Інстытута нацыянальных меншасцей БелАН. Арыштавана 8.1.1938. Па пастанове Асобай нарады ад 5.8.1939 зняволена ў лагеры тэрмінам на 3 гады. З 1945 жыла ў Мінску. Рэабілітавана 20.8.1956.

Лiт.: Возвращенные имена.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"