Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » РАВУН Іосіф Ізраілевіч
[1897, Нясвіж Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Мінская вобл. — пасля 1955, Мінск ?], эканаміст. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Расіі. У 1923 скончыў Камуністычны ун-т народаў Захаду. У 1930—33 вучыўся ў аспірантуры БелАН. У 1934—36 старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі. Арыштаваны 31.7.1936. 14.12.1936 прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 15.3.1946. Рэабілітаваны 16.9.1955. Пасля 1955 жыў у Мінску.
Кр.: НАРБ, ІКР.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.