Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ПРЫБЫТКОЎСКІ Уладзімір
[псеўданім: Прыбытак Лад;? — 1941 ?, каля Брэста ?], літаратурны крытык, паэт. З 1926 належаў да Аршанскай філіі «Маладняка», з канца 1927 — да «Літаратурна-мастацкай камуны». У другой палове 1920-х г. быў членам літаратурнага гуртка пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі). Першы верш апублікаваў у 1926 у час. «Аршанскі маладняк». Пісаў рэцэнзіі на творы бел. аўтараў. Публікаваўся ў час. «Росквіт» (1928). Арыштаваны ў 1933 (?). Паводле сведчання (успамінаў) Ю.Гаўрука, загінуў на пачатку вайны пад Брэстам.
Літ.: Маракоў Л. Не стаяў на раздарожжы. // ЛіМ. 1999. 23 крас.; Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.