Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » ПРУДНІКАЎ Алесь 

ПРУДНІКАЎ Алесь

[Аляксандр Трафімавіч; псеўданім: Ал. Усходні; 1(14).4.1910, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 5.8.1941, Карэльская АССР], паэт, журналіст. Стрыечны брат П.Пруднікава. З 1929 вучыўся ў Магілёўскім педтэхнікуме. З 1930 жыў у Мінску; працаваў рабочым. Друкаваўся з 1930. З 1931 стыльрэдактар Белдзяржвыдавецтва, рэпарцёр БелТА. У 1932 паступіў на творчае аддзяленне літаратурнага ф-та МВПІ. Арыштаваны 16.3.1933. Вызвалены ў жн. 1933. У 1933—35 служыў у Чырвонай Арміі. У 1935—36 супрацоўнік клімавіцкай раённай газ. «Камуна». Вучыўся на літаратурным ф-це Ленінградскага настаўніцкага інстытута (1936—38). Настаўнічаў у Пятроўскім р-не Карэльскай АССР. Адначасова завочна вучыўся на філалагічным ф-це Карэльскага ун-та. З першых дзён вайны ў апалчэнні; быў начальнікам разведкі знішчальнага батальёна. Трапіў у палон. Пасля катаванняў павешаны фашыстамі.

Тв.: Зямныя зоры: Паэма. Мн., 1932; «Ноч глухая...»; Звіняць абшары; Абрабаваны Стронг: [Вершы] // Крывёю сэрца. Мн., 1967.

Літ.: Гардзіцкі А. «Каб тварыць другому пакаленню...» // ЛіМ. 1980, 25 крас.; Пруднікаў П. Недапетая песня // ЛіМ. 1967, 13 чэрв.; Яго ж. Яго забыць нельга: Успаміны // Дзень паэзіі — 71. Мн., 1971; Бельскі А. Зацвітала маладая пара паэзіі. ЛіМ. 2001. 3 жн.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"