Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » ПЛАТУН Антон Мартынавіч 

ПЛАТУН Антон Мартынавіч

[13.11.1896, в. Амлынцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 1938, НКВД], дзяржаўны і прафсаюзны дзеяч, публіцыст, рэдактар. Вучыўся ў Нясвіжскім гарадскім вучылішчы. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1920—27 на адміністрацыйнай і партыйнай рабоце ў Мазыры, Барысаве, Слуцку. З 1927 старшыня Цэнтральнага праўлення прафсаюза работнікаў асветы БССР; рэдактар час. «Прафесійны рух Беларусі». У 1929—33 наркам асветы БССР. Акадэмік БелАН (1931). Быў адным з галоўных выкрывальнікаў «нацдэмаў». 7.3.1933 зняты з пасады і накіраваны на работу ў Зах. Сібір. Арыштаваны ў 1937. Памёр у зняволенні. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў БССР. Мн.,1930; За культурную рэвалюцыю. Мн., 1931; Итоги культурного строительства в БССР за 10 лет. М.—Л., 1931.

Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 5.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"