Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » ПІРЫШКА Фёдар Барысавіч 

ПІРЫШКА Фёдар Барысавіч

[17.2(1.3).1898, Дубровіца Валынскай губ., цяпер Ровенская вобл., Украіна — 1.12.1991], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі, мемуарыст. У 1920 на Валыні быў зняволены польскімі ўладамі. З 1924 сакратар Дубровіцкага райкама КП(б)У. З 1926 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі; сакратар Баранавіцкага, Пінскага, Брэсцкага, Гродзенскага, Віленскага акруговых камітэтаў КПЗБ. Арыштаваны ў маі 1928; зняволены на 6 гадоў. З 1934 у СССР. Вучыўся ў аспірантуры Камуністычнага ун-та нацыянальных меншасцей Захаду імя Ю.Мархлеўскага. З 1936 зноў у Зах. Беларусі; член Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ. Арыштаваны польскімі ўладамі ў снеж. 1938; прыгавораны да 10 гадоў зняволення. Вызвалены пасля вер. 1939 савецкімі ўладамі. У час вайны ў Чырвонай Арміі. У 1944—56 на савецкай і партыйнай рабоце. Аўтар успамінаў.

Тв.: Дзейнасць Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ у 1937—38 гг. // У суровыя гады падполля. Мн., 1958.

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"