Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ПІВАВАРАЎ Зяма
[Зяма Раманавіч; Залман Рувімавіч; крыптанімы: П-Ў; П-ў; 24.5(5.6).1910, мяст. Касцюковічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковічы Магілёўскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, перакладчык. Пачаў пісаць вершы па-беларуску ў 1925, тады ж упершыню апублікаваў іх у клімавіцкай газ. «Малады камуніст». У 1927 паступіў у Мсціслаўскі педтэхнікум. У 1929 пераехаў у Ленінград. Публікаваўся ў ленінградскіх альманахах і часопісах. Уступіў у БелАПП. Вучыўся на літаратурным ф-це МВПІ (скончыў у 1934). У 1934—36 працаваў у рэдакцыі газ. «Чырвоная змена». Перакладаў рускіх паэтаў. Выступаў у друку таксама як тэатральны крытык. Арыштаваны 13.11.1936; у кастр. 1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1958.
Тв.: Лірыка двух нараджэнняў: Вершы. Мн., 1934.
Літ.: Левін С. Пра творы Зямы Піваварава // ЛіМ. 1934, 31 студз.; Шушкевіч С. У буднях працоўных гартаваўся радок // Чырвоная змена. 1971, 17 крас.; Русаковіч В. Зяма Півавараў // Полымя. 1985, № 6; БП, т. 5.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.