Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ПАЎЛЮКОЎСКІ Уладзіслаў
[псеўданімы і крыптанімы: У-Ініцкі; Улад. Ініцкі; У.І.Ніцкі; Улад-Ініцкі; Унучак; У. Паў-скі; Ул.Паў-скі; У.І.; У.-І.; Ў.П.; 1(13).5.1895, в. Ініца Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 8.9 (паводле іншых звестак 8.11).1955, Вільня], паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак. Скончыў пачатковую школу ў Стоўбцах і гарадскую ў Навагрудку. Працаваў у канцылярыі маёнтка князя Радзівіла. Вучыўся ў Харкаўскім мастацкім вучылішчы. Падчас 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў царскае войска; прапаршчык. Удзельнік грамадзянскай вайны ў Расіі. У 1920 вярнуўся ў родную вёску. У сярэдзіне 1920-х г. пераехаў у Вільню. Быў звязаны з БСРГ. Першыя творы П. пачалі з’яўляцца ў зах.-бел. друку ў 1926. Супрацоўнічаў з час. «Маланка», «Шлях моладзі», «Авадзень». Як графік афармляў мастацкія кніжкі, календары, падручнікі. Арыштаваны ў 1926; зняволены ў турме «Лукішкі». У 1927 апеляцыйны суд скасаваў крымінальную справу і вызваліў П. На працягу 1928—29 выдаў тры кнігі; некаторыя творы прысвяціў жыццю за кратамі (вершы «Лукішкі», «Дзень у адзіночцы», «У вастрозе», «Відзежа ў вастрозе»). Перакладаў рускіх аўтараў (Л.Талстой, М.Зошчанка). Зноў арыштаваны ў першай палове 1939 і адпраўлены ў канцлагер Картуз-Бяроза. Вызвалены савецкімі ўладамі. Знаходжанне ў лагеры апісаў ва ўспамінах, якія апублікаваў у 1940. З 1940 супрацоўнік Беларускага музея імя І.Луцкевіча. З 1945 да 1948 працаваў дырэктарам Літаратурнага музея А.Пушкіна ў Вільні. Арыштаваны 29.8.1948; этапіраваны ў Мінск. Асуджаны на 10 гадоў лагераў. Вызвалены ў 1953. Вярнуўся ў Вільню паралізаваным. Пахаваны на віленскіх могілках Роса.
Тв.: Сон Гаўрылы і розныя вершы. Вільня, 1928; Апавяданні. Вільня, 1929; Клім бабаю і іншыя жарты. Вільня, 1929; Aryљty: Biaroza i vola: (Uspaminy aryљtanta). Vilnius, 1940.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.