Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том II » ПАНКЕВІЧ Павел Якаўлевіч
[16.2(1.3).1895, Невель Пскоўскай губ., цяпер Расія — 28.6.1938, Мінск, НКВД], педагог, псіхолаг, публіцыст. У 1917—18 член партыі бел. эсэраў; з 1919 член РКП(б). У 1922 скончыў Віцебскі інстытут народнай адукацыі; у 1924 Маскоўскія вышэйшыя педагагічныя курсы. У 1925 выкладчык Акадэміі камуністычнага выхавання; у 1925—37 загадчык метадычнай часткі Камуністычнага ун-та Беларусі, дацэнт, загадчык кафедры педагогікі БДУ, дырэктар НДІ педагогікі. Акадэмік БелАН з 1931; у 1931—35 неадменны сакратар БелАН, загадчык педагагічнага кабінета Акадэміі. Распрацоўваў праблемы політэхнічнай адукацыі, гісторыю педагогікі і псіхалогіі. Арыштаваны 11.12.1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР у чэрв. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 19.5.1956.
Тв.: Основные вопросы фабзавуча. М., 1926; Политехническая школа в связи с развитием современной крупной индустрии. Мн., 1928.
Літ.: Возвращенные имена.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.