Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том II  » ПАВАРОТНЫ Дзмітрый Сямёнавіч 

ПАВАРОТНЫ Дзмітрый Сямёнавіч

[1905, в. Жароўка Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], журналіст. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. На момант арышту працаваў у газ. «Звязда». Арыштаваны 2.4.1933 на сваёй кватэры (па адрасу: вул. Савецкая, д. 101, кв. 3). Да прысуду сядзеў ва ўнутранай турме НКВД, нейкі час у адной камеры з паэтам М.Кавылём. 10.8.1933 асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў на Урале. Рэабілітаваны Судзебнай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24.8.1956. Далейшы лёс невядомы. Асобная справа Э. (№ 14618-с) разам з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКР.

Літ.: Маракоў Л. Вынішчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускіх літаратараў // ЛіМ. 1999, 10 снеж.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"